Алейнік падарыў Сіярту майку зборнай Беларусі па футболе. Вось чаму

Федэрацыя футбола Беларусі вырабіла майку зборнай краіны для міністра замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі, якую яму прэзентаваў міністр замежных спраў Сяргей Алейнік. «Ці азначае гэта, што Сіярта стаў ганаровым беларускім футбалістам?» — інтрыгуе прэс-служба МЗС Беларусі. 

29.05.2024 / 14:59

Федерация футбола Беларуси изготовила майку сборной страны для Министра иностранных дел и внешней торговли Венгрии, которую ему презентовал Министр Алейник. Означает ли это, что Сийярто стал почетным белорусским футболистом? Скоро узнаем pic.twitter.com/CTHpPNuko8

— МИД Беларуси (@BelarusMID) May 29, 2024

Рэч у тым, што беларускія футбалісты з-за санкцый УЕФА праводзяць дамашнія матчы ў еўрапейскіх турнірах на нейтральных палях — у мінулым сезоне спартсмены гулялі ў Венгрыі.

Будапешт і надалей гатовы прадастаўляць беларускім камандам свае стадыёны для арганізацыі дамашніх футбольных матчаў і іншых спаборніцтваў, заявіў міністр замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэр Сіярта, перадае Sputnik.

Ён нагадаў, што беларускія каманды правялі восем матчаў на палях Венгрыі.

«І я хачу сказаць, што Венгрыя гатова прадаставіць беларускім камандам свае магчымасці – і ў Лізе нацый, і ў адборачных матчах на чэмпіянат свету. Гэта ўсё ў вашым распараджэнні, мы з задавальненнем прымем вашу зборную. У нас шмат прыгожых стадыёнаў», — сказаў ён на брыфінгу па выніках перамоваў са сваім беларускім калегам Сяргеем Алейнікам у Мінску.

Сіярта таксама выказаўся наконт санкцый у дачыненні да спартсменаў з Беларусі.

«Мы, венгры, сёння супраць таго, каб змешваць спорт і палітыку. Каб ніхто не мог прымаць рашэнне наконт таго, хто можа ўдзельнічаць у Алімпіядзе. Таму што гэта можа вырашаць толькі вынік дасягненняў канкрэтнага спартсмена», — сказаў дыпламат.

Паводле яго слоў, Венгрыя таксама супраць, каб спартсмены выказвалі палітычныя заявы або не мелі права выступаць ад імя сваёй краіны на міжнародных спаборніцтвах.

Будапешт не будзе падтрымліваць санкцыі ЕС, якія могуць нашкодзіць адносінам з Мінскам

У Венгрыі рэзка набрала папулярнасць антыорбанаўская партыя, якую стварыў малады палітык

ЗША будуць адказваць за абарону Польшчы, Германія — Літвы, Канада — Латвіі. Стаў вядомы план НАТА 

Nashaniva.com