Кінатэатр «Салют» у Мінску адкрыецца пасля рамонту 3 чэрвеня
У дзень адкрыцця наведвальнікаў чакаюць кінапрэм'ера, канцэртная праграма і сувеніры ад МНС і ДАІ.
28.05.2024 / 13:51
Таксама абодва ведамствы прадэманструюць сваю тэхніку і сродкі пажаратушэння, паведамляе БЕЛТА.
Таксама кінатэатр падрыхтаваў для сталічных кінаманаў сюрпрыз-прэм'еру фільма «Манюня: прыгоды ў Маскве», якая адбудзецца а 10.00. Гэтую камедыю пра прыгоды няўрымслівай Манюні і яе сябровак Карынэ і Нарынэ ў сталіцы Расіі на летніх вакацыях ацэняць дарослыя і дзеці.
Рамонт у кінатэатры стартаваў 1 красавіка. У выніку «Салют» атрымаў больш камфортныя і прывабныя памяшканні: сцены перафарбавалі, падлогу замянілі, у зале ўсталявалі крэслы, уладкавалі больш сучасную VIP-зону, размешчаную на другім паверсе.
У асноўным зале кінатэатра «Салют» прадугледжана 260 глядацкіх месцаў, яшчэ 30 крэслаў маецца ў VIP-зоне.
Што тычыцца цэнавай палітыкі, то яна пасля рамонту застанецца ранейшай.