Махляры прымусілі пенсіянерку ўзяць тры крэдыты і нават зрабілі сваёй памагатай

Злачынцы тэлефануюць ад імя супрацоўнікаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва і пагражаюць пакінуць беларусаў без пенсіі. Ахвяр такой афёры з кожным днём становіцца ўсё больш. Нядаўна аналагічная гісторыя адбылася ў Мінску, піша Blizko.by

28.05.2024 / 12:55

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

На лінію «102» звярнулася мінчанка і распавяла, што яе пажылая маці перадала кур'еру тэлефонных махляроў амаль 70 тысяч рублёў у эквіваленце. Высветлілася, што грошы забрала 60-гадовая выкладчыца сталічнай ВНУ. Але тая выкладчыца і сама стала ахвярай аферыстаў.

Усё пачалося са званка ў месенджар: незнаёмец на іншым канцы дроту прадставіўся супрацоўнікам Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва і запатрабаваў удакладніць асабістыя звесткі, а таксама загрузіць электронны дадатак ФСАН. Мужчына прыгразіў, што ў выпадку адмовы жанчыне перастануць выплачваць пенсію.

Мінчанка выканала ўсе патрабаванні, пасля гэтага з яе рахунку спісалі грошы. Ёй тут жа патэлефанаваў іншы незнаёмец-ужо пад выглядам супрацоўніка Дэпартамента фінансавых расследаванняў. Суразмоўца запэўніў, што па факце крадзяжу грошай распачатая праверка, аднак злачынцы нібыта паспелі аформіць заяўку на крэдыт ад імя жанчыны.

Каб дапамагчы ў іх злавіць, мінчанка па камандзе куратараў узяла ў трох банках крэдыты на 30 тысяч рублёў і перавяла грошы на спецыяльныя рахункі. Пасля гэтага ў месенджары ёй даслалі фальшывыя даведкі аб датэрміновым пагашэнні ўсіх пазык.

Аднак на на гэтым гісторыя не скончылася. Далей ад імя міліцыі жанчыну папрасілі дапамагчы пажылой мінчанцы, у якой праблемы са здароўем. Трэба было забраць у той пенсіянеркі грошы і такім жа чынам пакласці іх на рахунак. Жанчына выканала ўказанні аферыстаў, але неўзабаве яе затрымала міліцыя.

Заведзена крымінальная справа.

Пенсіянерка аддала кур'еру ў масцы 22 тысячы рублёў. Але яго здолелі дагнаць

«Падумала, што мяне абрабавалі»: сілавікі заблакавалі карту рэпетытарцы, бо яе вучань выводзіў грошы праз крыпту

Махляры прыдумалі новую схему: грошы патрабуюць за разблакаванне тэлефона

Nashaniva.com