Выбаркам Каардынацыйнай рады крыху падправіў вынікі выбараў
Вынікі абвясцілі ў ноч на 28 мая, але, як аказалася, з ненаўмысна тэхнічнай памылкай. На прэс-канферэнцыі сёння абвясцілі правільныя, піша «Белсат».
28.05.2024 / 12:23
Алена Прыходзька прамаўляе на прэс-канферэнцыі па выніках выбараў у Каардынацыйную раду трэцяга склікання. Варшава, Польшча. 28 мая. Фота: Белсат
Старшыня Выбарчай камісіі Алена Прыходзька растлумачыла на прэс-канферэнцыі, што пры размеркаванні мандатаў праз Excel-табліцу адбылася памылка ў формуле. Колькасць галасоў за спісы і агульная колькасць галасоў была правільная, але адзін мандат налічылі памылкова. Гэта выявілі ў ноч на 28 траўня, калі рабілі дадатковую праверку.
Спісам «Наша справа» і «Моладзевы наступ» спачатку налічылі 7 мандатаў. Але пасля пераліку «Наша справа» атрымала 6 мандатаў, «Моладзевы наступ» — 8 мандатаў.
Такім чынам, замест Лізаветы Жучковай у КР трапляе Аляксандр Аўтушка-Сікорскі.
Сапраўдныя вынікі
1. «Салідарнасць» — 104 галасы, 0 мандатаў.
2. «Воля» — 432 галасы, 6 мандатаў.
3. «Еўрапейскі выбар» — 605 галасоў, 8 мандатаў.
4. «Наша справа» — 489 галасоў, 6 мандатаў (а не 7).
5. «Закон і правапарадак» — знялі з выбараў да пачатку галасавання.
6. «Голас дыяспар — Адзінства па-над межамі» — 184 галасы, 0 мандатаў.
7. «Незалежныя беларусы» — 616 галасоў, 8 мандатаў.
8. Блок Пракоп’ева — Ягорава — 1050 галасоў, 13 мандатаў.
9. Каманда Латушкі і Рух «За свабоду» — 2358 галасоў, 28 мандатаў.
10. «Хопіць баяцца» — 226 галасоў, 3 мандата.
11. «Краіна для жыцця» — 61 голас, 0 мандатаў.
12. «Моладзевы наступ» — 598 галасоў, 8 мандатаў (а не 7).
На выбарах свае галасы аддалі 6723 беларусаў і беларусак.
Гурневіч пра выбары ў Каардынацыйную раду: Беларусы паказалі чырвоную картку гульні ў бюракратыю
Названыя 80 асобаў, якія будуць засядаць у новай Каардынацыйнай радзе
Вынікі галасавання ў Каардынацыйную раду: перамог спіс Латушкі з 35%
Дарагая Каардынацыйная рада да абеду, або Што гэтыя выбары паказалі нават тупому
«Нават бабарыканцы, якія як бы архітэктары выбараў у КР, хочуць рухаць Ціханоўскую ў нейкі бок»