У Мінск зноў едзе міністр замежных спраў Венгрыі
29 мая плануецца рабочы візіт у Беларусь міністра замежных спраў і замежнага гандлю Венгрыі Петэра Сіярта.
28.05.2024 / 11:19
Петэр Сіярта. Фота: БелТА
Кіраўнік венгерскага замежнапалітычнага ведамства сумесна з міністрам Сяргеем Алейнікам правядуць у Мінску 12-е пасяджэнне міжурадавай беларуска-венгерскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, паведамляе МЗС Беларусі.
Мяркуецца абмеркаваць шэраг прыкладных гандлёва-эканамічных і інвестыцыйных пытанняў.
У фокусе работы будуць «тэмы ўзаемадзеяння ў сферах энергетыкі, сельскай гаспадаркі, прамысловай кааперацыі, аховы здароўя, фармацэўтыкі, будаўніцтва, спорту, турызму, адукацыі і навукі».
У рамках візіту таксама запланавана правядзенне бізнэс-форуму, які адкрыюць кіраўнікі МЗС Беларусі і Венгрыі. У ходзе знаходжання Петэра Сіярта ў Мінску таксама адбудуцца перамовы міністраў замежных спраў у вузкім і пашыраным складах.
Сіярта прыязджаў у Мінск вясной мінулага года.
У афіцыйнага Мінска засталіся ўсяго тры паслы ў краінах Еўрасаюза з ранейшых 15
Кіраўнік МЗС Венгрыі: Мы заўсёды будзем захоўваць каналы камунікацыі з Беларуссю