У Мінску пачынаюць судзіць 18-гадовага студэнта нібы за адміністраванне «нацыяналістычнага чату беларусаў і ўкраінцаў»

Судзяць за абразу Лукашэнкі і распальванне сацыяльнай варожасці.

28.05.2024 / 10:43

У Мінскім гарадскім судзе распачынаецца судовы працэс над 18-гадовым студэнтам першага курса БДПУ Германам Лебедзевым. Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) і ч. 1 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Справу будзе разглядаць суддзя Алена Шылько, піша «Вясна»

ГУБАЗіК затрымаў Германа ў верасні 2023 года — праз месяц пасля таго, як яму споўнілася 18 гадоў. На відэа» затрыманы казаў, што нібыта «адміністраваў нацыяналістычны чат беларусаў і ўкраінцаў», дзе публікавалася жорсткасць у дачыненні да расійскіх вайскоўцаў. Таксама хлопец «прызнаваўся» ў распаўсюдзе «нацысцкіх і экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Падтрымаць вязня: СІЗА-1, 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць, Герман Алегавіч Лебедзеў

Nashaniva.com