У Мазыры нявеста аплаціла штраф проста на вяселлі грашыма, якія падарылі госці

Судовыя выканаўцы ў Мазыры спагналі штраф з нявесты проста на вяселлі.

28.05.2024 / 09:40

Запазычанасць у выплаце адміністрацыйнага штрафу за знаходжанне ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане склала 100 рублёў, але добраахвотна 32-гадовая жанчына запазычанасць не выплачвала, паведамляе абласное ўпраўленне юстыцыі.

Таму судовыя выканаўцы завіталі проста на вяселле.

«Новаспечаная жонка прадэманстравала супрацоўнікам аддзела прымусовага выканання новенькі заручальны пярсцёнак і ў пазбяганне няёмкай сітуацыі тут жа пагасіла доўг грашыма, падоранымі гасцямі», — удакладнілі ў ведамстве.

.

Nashaniva.com