Беларус патлумачыў у тыктоку, чаму варта заўсёды перавешваць на касе ўжо ўзважаную каўбасу

Беларус апублікаваў у тыктоку ролік, дзе патлумачыў, чаму на касе можна ўбачыць, як прадавец перавешвае палку каўбасы і пералічвае яе кошт, нягледзячы на ўжо выстаўлены кошт на цэтліку.

29.05.2024 / 01:15

Мужчына спачатку звярнуў увагу на абʼяву ў каўбасным аддзеле крамы: «Паважаныя пакупнікі! Канчатковы кошт каўбасных вырабаў вызначаецца на касе». Мужчына растлумачыў, што гэты надпіс адносіцца да сыравяленых, сыравэнджаных і сухіх каўбас.

«Гэты тып каўбас, паступаючы ў краму, працягвае ўсыхаць і губляць у вазе. Таму сённяшнія вага і кошт будуць адрознівацца ад заўтрашніх не на карысць пакупніка. І так цярпіць практычна ўся сыравяленая і сухая каўбаса», — кажа ён. 

10 г каўбасы могуць каштаваць і 30 капеек. «А калі такіх палак купляецца 10, 100, 1000?» — даводзіць аўтар роліка.

 

@slivkiby

Просто напоминаем вам, что такое может быть, но не специально

♬ оригинальный звук - Slivkiby

Ён дадае, што ўсушка каўбасы — гэта «не нешта такое звышнатуральнае». «Гэта ўсё прапісваецца ў нарматыўных і тэхнічных дакументах Рэспублікі Беларусь. А каб крама не губляла выручку, як правіла, паміж прадаўцом і вытворцам існуюць пэўныя дамоўленасці і скідкі», — тлумачыць мужчына. 

Таму касір павінен звяраць рэальную вагу з той, што пазначана на этыкетцы, і, у выпадку розніцы, павінен пералічыць кошт тавару. 

«Няхай гэтае відэа ўбачыць кожны пакупнік! А аўтару дзякуй ад усіх гандлёвых сетак», — напісаў адзін з каментатараў.

Тыкток узарвала відэа з «Бабай Ягой» на беларускай вузкакалейцы

29 кілаграм у тры гады: мінчанка гадуе дачку з цяжкай хваробай, а хейтары прапануюць перастаць даваць ежу вёдрамі

Дызайнер Бычкоўскі пахудзеў са 165 да 85 кг. Гэта ўжо яго трэцяя вайна з вагой — што дапамагае не сарвацца цяпер?

Nashaniva.com