Названыя 80 асобаў, якія будуць засядаць у новай Каардынацыйнай радзе

На пасяджэнні Выбарчай камісіі, якое адбылося адразу пасля заканчэння галасавання на выбарах у Каардынацыўную раду, было адразу вызначана, па колькі мандатаў атрымлівае кожны спіс, які пераадолеў бар'ер у 3%, і якія людзі з кожнага спісу праходзяць у раду. 

28.05.2024 / 00:45

Падчас абвяшчэння вынікаў выбараў

Папярэднія вынікі галасавання такія:

1. «Салідарнасць» — 104 галасы і 0 мандатаў.

2. «Воля» — 432 і 6 мандатаў.

3. «Еўрапейскі выбар» — 605 і 8 мандатаў.

4. «Наша справа» — 489 і 7 мандатаў.

5. «Голас дыяспар — Адзінства па-над межамі» — 184 і 0 мандатаў.

6. Незалежныя беларусы — 616 і 8 мандатаў.

7. Блок Пракоп’ева — Ягорава — 1050 і 13 мандатаў.

8. Каманда Латушкі і Рух «За свабоду» — 2358 і 28 мандатаў.

9. «Хопіць баяцца» — 226 і 3 мандаты.

10. «Краіна для жыцця» — 61 і 0 мандатаў.

11. «Моладзевы наступ» — 598 і 7 мандатаў.

Персанальны склад новай Каардынацыйнай рады ў адпаведнасці з гэтым раскладам мае быць наступны:

Каманда Паўла Латушкі і рух «За свабоду»

  1. Павел Латушка
  2. Юрый Губарэвіч
  3. Уладзімір Астапенка
  4. Наталля Задзяркоўская
  5. Анжаліка Мельнікава
  6. Аляксей Міхалевіч
  7. Юлія Камінская
  8. Арцём Шапараў
  9. Кацярына Каланчук-Ваданосава
  10. Андрэй Курэйчык
  11. Арцём Брухан
  12. Міхаіл Кірылюк
  13. Рыта Гаціх
  14. Ігар Сігаў
  15. Ірына Халопіца
  16. Алег Кулеша
  17. Павел Батуеў
  18. Алег Гарбуз
  19. Аляксандра Ханевіч
  20. Юлія Гурчонак
  21. Надзея Крывашанава
  22. Іна Дабратвор
  23. Вольга Вялічка
  24. Віталь Амяльковіч
  25. Даша Кароль
  26. Юрый Казакевіч
  27. Яна Латушка
  28. Надзея Сцепанцова

Блок Пракоп'ева — Ягорава

  1. Вадзім Пракоп’еў
  2. Андрэй Ягораў
  3. Аляксандр Кныровіч
  4. Паліна Бродзік
  5. Лізавета Кохман
  6. Андрэй Кушняроў
  7. Васіль Верамейчык
  8. Таццяна Хоміч
  9. Святлана Мацкевіч
  10. Павел Патапаў
  11. Марына (Калініна) Зялёная
  12. Ян (Іван) Маркаў
  13. Андрэй Жураўлеў

Незалежныя беларусы

  1. Максім Шабуцкі
  2. Сяргей Бяспалаў
  3. Наталля Галаўчук
  4. Аляксандра Васько
  5. Станіслаў Гушча
  6. Аляксандр Камісараў
  7. Аляксандр Наўковіч
  8. Кацярына Клімовіч

Еўрапейскі выбар

  1. Аляксандр Дабравольскі
  2. Аліна Коўшык
  3. Мікалай Халезін
  4. Валеры Мацкевіч
  5. Станіслава Гліннік
  6. Уладзімір Шанцаў
  7. Артур Фінькевіч
  8. Павел Мар'еўскі

Моладзевы наступ

  1. Лізавета Пракопчык
  2. Маргарыта Ворыхава
  3. Алана Гебрэмарыям
  4. Аляксандр Лапко
  5. Яўген Караулаў
  6. Уладзіслаў Антаненка
  7. Аляксандра Дойніч 

Аб'яднанне «Наша справа»

  1. Роза Турарбекава
  2. Анастасія Махамет
  3. Віталь Рымашэўскі
  4. Андрэй Лаўрухін
  5. Аляксандр Паршанкоў
  6. Павал Церашковіч
  7. Лізавета Жучкова

Воля

  1. Аляксандр Кабанаў
  2. Генадзь Манько
  3. Сяргей Пятрухін
  4. Карына Маліноўская
  5. Максім Дзенісевіч
  6. Аляксандр Клачко

Хопіць баяцца

  1. Таццяна Мартынава
  2. Іван Лявіцкі
  3. Вольга Карпушонак

Праўда, у персанальным складзе кожнага са спісаў могуць адбывацца змены ў тым выпадку, калі нехта з пералічаных вырашыць адмовіцца ад месца ў Каардынацыйнай радзе. Тады гэтае месца займае асоба, размешчаная ў спісе наступнай.

Канчатковыя вынікі выбараў будуць абвешчаныя 8 чэрвеня. Першае пасяджэнне Каардынацыйнай рады трэцяга склікання плануюць правесці 15 чэрвеня.

Вынікі галасавання ў Каардынацыйную раду: перамагае спіс Латушкі з 35%

6723. Столькі беларусаў прагаласавалі на выбарах у Каардынацыйную раду

Дарагая Каардынацыйная рада да абеду, або Што гэтыя выбары паказалі нават тупому 

Nashaniva.com