У найбліжэйшыя дні Беларусь накрые пустынны пыл з Цэнтральнай Азіі

Увечары 28 мая Беларусь накрые пылам з прыкаспійскіх стэпаў. Яго прынясе моцны вецер з Казахстана, Узбекістана, Туркменістана і Расіі. Мацней за ўсё пустынны пыл накрые паўднёвыя і паўднёва-заходнія раёны краіны. Закранутыя будуць вышыні 500—1500 метраў, а пік «забруджвання» прыпадзе на ноч з 28 па 29 мая.

27.05.2024 / 17:20

Здымак ілюстрацыйны. Фота: travelsnippetsandmore.com

Падчас падобных інтэнсіўных выпадзенняў пустыннага пылу можа назірацца памутненне неба, нязначнае пагаршэнне бачнасці і выпадзенне слабых «гразевых» дажджоў.

Аднак сіноптыкі запэўніваюць, што моцна пыл не паўплывае на звыклы ход жыцця звычайных беларусаў. «Ну, можа, прыгожыя заходы і світанкі будуць», — жартуюць сіноптыкі з тэлеграм-канала nadvorie.

«Анлайнер» звярнуўся ў Белгідрамет, каб даведацца, як доўга працягнецца гэтая з'ява і наколькі яна будзе бачная.

«Так, сапраўды, антыцыклон прынясе з пустыняў Цэнтральнай Азіі больш запыленае паветра. Нешта падобнае мы ўжо маглі назіраць у пачатку красавіка, калі вятры прынеслі пыл з Сахары і пры ясным надвор'і было прыкметнае больш мутнае неба.

Наколькі гэта небяспечна для здароўя — гэта больш пытанне да эколагаў ужо. Але з добрых навін тое, што да сярэдзіны тыдня паветраныя плыні зменяцца і ўвесь пыл знясуць, — сказала начальніца службы метэапрагнозаў Таццяна Чатырка.

Да +30°С. Прагноз надвор'я на апошнія дні вясны.

Наступныя як мінімум 10 дзён у Мінску будзе да +28°С

Белгідрамет: Наш прагноз спраўджваецца больш чым на 96%

Nashaniva.com