Беларусь і Расія праводзяць сумесныя вучэнні ВПС і СПА

Апрацоўваюць узаемадзеянне і прыкрыццё сухапутных войскаў.

27.05.2024 / 17:29

Сумесныя лётна-тактычныя вучэнні з удзелам ВПС Беларусі, ВКС Расіі, а таксама беларускіх сіл СПА праходзяць з 27 па 31 мая.

Як паведамляе Мінабароны Беларусі, заняткі праводзяцца ў рамках удасканалення адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА і ў інтарэсах павышэння ўзаемадзеяння і вывучанасці органаў кіравання і лётнага складу. Кіруе вучэннямі камандуючы беларускіх ВПС і войскаў СПА.

У вучэннях удзельнічаюць авіяцыйныя вайсковыя часці, падраздзяленні зенітных ракетных і радыётэхнічных войскаў УС Беларусі, экіпажы разведвальнай, знішчальнай і армейскай авіяцыі ВКС РФ.

Вайскоўцы плануюць адпрацаваць пытанні кіравання разнароднымі сіламі авіяцыі, а таксама арганізацыі ўзаемадзеяння пры выкананні імі вучэбна-баявых задач. Акрамя таго, удзельнікі будуць трэніраваць прыкрыццё сухапутных падраздзяленняў.

Раней у Беларусь перакінулі 8 верталётаў ВКС РФ.

У Беларусь прыляцелі 8 расійскіх вайсковых верталётаў

У Беларусь прыляцеў самалёт Януковіча

Абарону аэрапорта ў Магілёве, якую паказалі высокім чыноўнікам, рэпеціравалі тры дні

У Баранавічы прыляцелі два расійскія знішчальнікі

Nashaniva.com