Раскрылі новую карупцыйную схему ў будаўніцтве і АПК

Па раскрыццё карупцыйнай схемы, па якой затрымалі больш за 20 чалавек, прадстаўнікі МУС расказалі ў эфіры тэлепраграмы «Зона Х».

27.05.2024 / 16:00

«Адкаты» за заключэнне дамоў на абслугоўванне і пастаўку запчастак для клінінгавага абсталявання атрымлівалі 23 службовыя асобы, якія працуюць у будаўнічых і сельскагаспадарчых арганізацыях.

Па інфармацыі следства, 36-гадовы заснавальнік і кіраўнік камерцыйнай структуры пры садзейнічанні траіх падначаленых арганізаваў рэгулярныя выплаты грошай супрацоўнікам арганізацый, з якімі заключаліся дамовы.

Цікава, што часцяком сумы, якія яны атрымлівалі, былі зусім невялікімі — 50-100 рублёў у месяц. Праўда, выплачваліся грошы рэгулярна — амаль як другі заробак, кажуць у міліцыі.

Звычайна сума «адкату» складала 3-5% ад падпісаных у бягучым месяцы дамоў і актаў прыёмкі работ (паслуг). Такую практыку адсачылі як мінімум з верасня 2023 года. 

Мяркуючы па тэлесюжэце, міліцыянеры і супрацоўнікі пракуратуры змаглі пранікнуць усярэдзіну схемы і мелі магчымасць фіксаваць грошы, якія мусілі быць перададзеныя фігурантам у якасці хабару, яшчэ да факту перадачы, калі іх толькі рыхтавалі ў офісе мінскай фірмы. Запісваліся нават нумары купюр.

@nashanivanews Лукашэнкаўскіх функцыянераў могуць пасадзіць на 25 гадоў #беларусь #беларусьновости #нашаніва #беларускаямова #милиция ♬ Crime Scene - Avery Alexander

У Мінску назвалі памер самага вялікага хабару за 2024 год

У Беларусі за год знайшлі амаль 1000 карупцыянераў. Пракуратура назвала гэта поспехам

Порт для Беларусі ў Мурманску будзе будаваць былы дырэктар «Белшыны», якога год таму арыштоўвалі

Nashaniva.com