У калоніі «Воўчыя норы» з-за навальніцы згарэлі ўсе электрапрыборы
На працягу сутак калонія ў Івацэвіцкім раёне была адрэзана ад знешняга свету.
27.05.2024 / 13:23
Калонія «Воўчыя норы». Фота: сацсеткі
Папраўчая ўстанова падлічвае страты з-за навальніцы 20 мая: ва ўстанове згарэлі ўсе падключаныя электрапрыборы, паведамляе Mayday.team.
Папраўчая калонія № 22 «Воўчыя норы» на працягу сутак была адрэзана ад знешняга свету. Прычына — магутная залева з навальніцай, якая прайшла ў мінулы панядзелак у раёне вёскі Даманава і Боркі.
Стыхія цалкам адключыла тэлефонную сувязь у калоніі, а зараз стала вядома, што ў ПК-22 з-за ўдараў маланкі згарэлі ўсе падключаныя на той момант электрапрыборы. З-за гэтага адменены ўсе відэазванкі, бо згарэла начынка ўсіх камп'ютараў.