Да +30°С. Прагноз надвор'я на апошнія дні вясны
Чакаюцца дажджы і навальніцы.
27.05.2024 / 11:49
Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»
У аўторак пераважна без ападкаў. Раніцай і днём пераменная воблачнасць, пераважна па паўночнай палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер пры навальніцах парывісты.
Ноччу +10..+16°С, максімальная днём +25..+30°С.
29 мая ноччу месцамі па поўначы, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень у асобных раёнах прагрымяць навальніцы.
Ноччу +10..+16°С, максімальная днём +23..+30°С.
30 мая кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Ноччу +10..+16°С, максімальная днём +21..+28°С.
Надвор'е ў Мінску на наступныя дні
yr.no
Наступныя як мінімум 10 дзён у Мінску будзе да +28°С
Адкрываеце кран з гарачай вадой, калі яна адключаная? Вось чаму не варта так рабіць
У Папуа — Новай Гвінеі апоўзень пахаваў больш за 300 чалавек