У Гродне адкрылі помнік мітрапаліту Філарэту

Помнік паставілі на тэрыторыі храма свяціцеля Мікалая Цудатворца, паведамляе Church.by.

27.05.2024 / 10:32

Фота: Church.by

У цырымоніі адкрыцця помніка ўдзельнічалі цяперашні патрыяршы экзарх усяе Беларусі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Пранюк і іншыя.

Вышыня помніка — 3 метры 90 сантыметраў. Скульптура выканана з бронзы, пастамент вышынёй 80 сантыметраў з граніту. Скульптар — Павел Лук.

Мітрапаліт Філарэт узначальваў Беларускую праваслаўную царкву на працягу 35 гадоў, ён памёр у студзені 2021 года.

Мінчук памачыўся ў цэнтры сталіцы на манумент Філарэту. Што вырашыў суд

Помнік мітрапаліту Філарэту адкрылі ў Слуцку ФОТА

Яшчэ ў адным горадзе захацелі мець вуліцу Філарэта

Nashaniva.com