Новы рэкорд: украінскі дрон атакаваў РЛС РФ на адлегласці 1800 км

Украінскі дрон 26 мая атакаваў радыёлакацыйную станцыю далёкага выяўлення цэляў «Варонеж М», размешчаную ў горадзе Орск Арэнбургскай вобласці РФ.

27.05.2024 / 08:48

Суразмоўца «Украінскай праўды» ў ГУР паведаміў, што ўкраінскі беспілотнік пераадолеў адлегласць больш за 1800 кіламетраў да абʼекта суперніка, усталяваўшы новы рэкорд для дронаў-камікадзэ». 

Наступствы атакі невядомыя. 

Расійскія паблікі пісалі, што пад Орскам упаў БПЛА, а мэтай беспілотніка, «магчыма, быў вайсковы абʼект». 

Раней найбольш аддаленай мэтай, атакаванай украінскімі беспілотнікамі, быў абʼект у горадзе Салават рэспублікі Башкартастан РФ, размешчаны на 140 кіламетраў бліжэй да ўкраінскай мяжы ў параўнанні з Орскам. 

«Варонеж М» зʼяўляецца часткай сямейства расійскіх стацыянарных надгарызонтных радыёлакацыйных станцый вялікай далёкасці. Яны прызначаны для выяўлення касмічных і аэрадынамічных абʼектаў, у прыватнасці, балістычных і крылатых ракет. Уваходзіць у сістэму адбіцця ядзернага нападу.

Раней зʼявілася інфармацыя аб атацы дронаў іншай радыёлакацыйнай станцыі гэтага сямейства «Варонеж ДМ», размешчанай у пасёлку Глыбокі Краснадарскага краю. Атака адбылася 23 мая, у выніку чаго на тэрыторыі абʼекта пачаўся пажар.

Макрон заклікаў працягваць падтрымліваць Украіну: Мір — гэта не капітуляцыя

Расійскія войскі ўдарылі па міжнароднаму аэрапорту Запарожжа

З пачатку вайны праз Беларусь праехала 193 тысячы украінцаў

Nashaniva.com