У Баранавічах людзі заразіліся клешчавым энцэфалітам, хоць кляшчы іх не кусалі
У гэтым годзе ў Баранавіцкім раёне зарэгістраваныя тры выпадкі клешчавога энцэфаліту. Пры гэтым, як адзначылі ў Баранавіцкім занальным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, заражэнне адбылося не пры ўкусах кляшчоў, а пры ўжыванні ў ежу сырога казінага малака і прадуктаў з яго.
26.05.2024 / 23:46
Вірус звычайна перадаецца праз укусы інфіцыраваных кляшчоў, аднак не выключанае і заражэнне праз ежу.
Таму медыкі раяць у «перыяд кляшчоў» — з красавіка па лістапад — не ўжываць у ежу сырое казінае малако і прадукты, прыгатаваныя з яго, без тэрмічнай апрацоўкі.
Вірус клешчавога энцэфаліту гіне пры двуххвілінным кіпячэнні. У свежым малацэ вірус захоўваецца больш за 7 дзён, у тварагу — 14 дзён, у масле — больш 2 месяцы.
Клешчавы энцэфаліт — гэта вострае віруснае захворванне. Праяўляецца павышэннем тэмпературы, моцнай галаўным болем, болямі ў суставах, цягліцах. Хвароба можа выклікаць інваліднасць і нават прыводзіць да смяротнага выніку.
Чаму ў беларускіх лясах стала так шмат кляшчоў? Асноўныя прычыны дзве
Стала вядома, якую групу крыві найбольш любяць кляшчы
Два чалавекі аказаліся ў рэанімацыі ў Гродне з-за ўкусаў кляшчоў
Сезон кляшчоў ужо ідзе поўным ходам, пацярпелых сотні