Латушка заявіў пра атрыманне доступу да Дзяржаўнага каталога Музейнага фонду Беларусі
Пра тое, што ў распараджэнні ягонай каманды знаходзіцца каталог, які ўтрымлівае амаль 165000 музейных прадметаў, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка заявіў у адмысловым відэазвароце.
26.05.2024 / 22:25
Старонка сайта Дзяржаўнага каталога Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь у той час, як ён быў пад кантролем каманды Латушкі
Латушка таксама паведаміў, што Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь перададзены на захаванне Музею Вольнай Беларусі ў Варшаве. У выніку гэтага
«ўсе грамадзяне Беларусі змогуць атрымаць доступ да звестак аб музейных прадметах, якія знаходзяцца ў музеях і калекцыях Рэспублікі Беларусь».
Па прапанове Паўла Латушкі і супрацоўнікаў Музея Вольнай Беларусі ў Дзяржаўны каталог 26 траўня 2024 года ўнеслі прадметы, якія з’яўляюцца гістарычнай і культурнай каштоўнасцю беларускага народа і захоўваюцца ў Музеі Вольнай Беларусі. Гэта бел-чырвона-белы сцяг з імёнамі палітзняволеных беларусаў аўтарства Марыі Грыц, сукенка «БЧБ-нявесты» Іны Зайцавай, вопратка загінулага добраахвотніка Палка Каліноўскага Васіля (Атама) Грудавіка і іншыя артэфакты.
Нейкі час сайт Дзяржаўнага каталога Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь быў яўна ўзламаны і ўтрымліваў паведамленні ад каманды Латушкі. Цяпер ён прыведзены да першапачатковага стану.
Увечары ў кватэрах кандыдатаў у КР ад блоку Латушкі і Руху «За свабоду» прайшлі ператрусы
Спіс Латушкі набярэ на выбарах у Каардынацыйную раду амаль 50% галасоў — апытанне
Латушка расказаў, як забараняў рэперу Сярогу выступаць, калі быў міністрам культуры
Выбарчы спіс Латушкі ў КР абвесцілі «экстрэмісцкім фармаваннем»