Грузія мае намер да 2030 года вярнуць Абхазію і Паўднёвую Асецію і стаць членам ЕС

Кіраўнік урада Грузіі Іраклій Кабахідзэ павіншаваў суайчыннікаў з Днём незалежнасці, які краіна святкуе 26 траўня і заявіў, што краіна мае намер на працягу шасці гадоў вярнуць акупаваныя Расіяй тэрыторыі.

26.05.2024 / 14:48

Іраклій Кабахідзэ. Фота: newsgeorgia.ge

«Наша грузінская мара — жыць у адзінай і моцнай Грузіі да 2030 года разам з нашымі абхазскімі і асецінскімі братамі і сёстрамі. Адзіная і моцная Грузія павінна стаць паўнапраўным членам еўрапейскай сям'і ў 2030 годзе!» — заявіў Кабахідзэ ў віншаванні.

Прэм'ер з'яўляецца лідарам кіруючай партыі «Грузінская мара». Дэпутаты ад гэтай партыі раней прынялі закон аб замежных агентах, пасля чаго ў Еўрасаюзе заявілі аб магчымай адмене бязвізавага рэжыму і пазбаўленні Грузіі статусу кандыдата ў члены ЕС.

Грузія святкуе Дзень незалежнасці 26 траўня ў памяць аб утварэнні Грузінскай дэмакратычнай рэспублікі ў 1918 годзе. 

ЗША ўвядуць візавыя санкцыі за падрыў дэмакратыі ў Грузіі

Чатыры краіны ЕС прапанавалі адмяніць бязвізавы рэжым з Грузіяй, калі Тбілісі прыме закон аб замежных агентах

Прэзідэнт Грузіі заклікала Макрона прыехаць у Тбілісі на фоне пратэстаў

Nashaniva.com