Павел Лібер пракаментаваў інфармацыю пра блакаванне VPN у Беларусі
Кіраўнік каманды распрацоўшчыкаў электаральнай платформы заклікаў беларусаў, якія знаходзяцца ўнутры краіны, ні ў якім разе не галасаваць без VPN на выбарах у Каардынацыйную раду.
25.05.2024 / 19:22
Павел Лібер. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай
Пра гэта ён заявіў тэлеграм-каналу «Беларусь галаўнога мозгу», каментуючы інфармацыю пра блакаванне VPN у Беларусі.
Ён паабяцаў, што ў найбліжэйшыя гадзіны будзе дададзены пашыраны спіс VPN на падставе інфармацыі, якую каманда платформы цяпер атрымлівае з Беларусі.
Сёння з'явілася інфармацыя аб праблемах у працы сэрвісаў VPN у Беларусі.
«Адразу некалькі чалавек паведамілі нам, што ў Беларусі не ўдаецца падключыцца ні да аднаго сэрвісу VPN. Раней таксама з'яўлялася інфармацыя аб збоях у працы інтэрнэту», — інфармавалі ў БГМ.
Галасаванне стартавала а 00:00 25 мая і працягнецца да 27 мая. У выбарах у Каардынацыйную раду ўдзельнічаюць 11 выбарчых спісаў.
Магутную начную DDoS-атаку падчас выбараў у Каардынацыйную раду паспяхова адбілі
Апублікаваны мабільны дадатак для ўдзелу ў галасаванні ў Каардынацыйную раду