Пуцін можа мабілізаваць на вайну Узброеныя сілы Беларусі — Фрыдман

Палітычны аналітык распавёў пра дылему, якая стаіць сёння перад Пуціным. Чым яна пагражае беларусам?

25.05.2024 / 15:38

Беларускія салдаты. Фота: Міністэрства абароны Беларусі

Сваім бачаннем сітуацыі ён падзяліўся з нямецкі выданнем Frankfurter Allgemeine Zeitung, перадае выданне UDF.name.

«У распараджэнне Frankfurter Allgemeine Zeitung патрапілі аналітычныя ацэнкі экспертаў «заходніх спецслужбаў», якія прадракаюць Украіне ў 2024 годзе далейшую страту тэрыторый. Падкрэсліваецца, што УСУ тактычна адступаюць, захоўваючы жыцці вайскоўцаў. Расія такім чынам будзе прасоўвацца ўсё глыбей і глыбей, але прарыў фронту і сур'ёзныя стратэгічныя поспехі не чакаюцца.

Гэтыя ацэнкі супадаюць з інфармацыяй з «расійскіх крыніц», якія днямі апублікавалі Financial Times і Reuters.

З іх вынікае, што перад Пуціным стаіць дылема: з тымі сіламі, якія ў яго ёсць на гэты момант, ён можа павольна прасоўвацца ва Украіне, але не дасягне сваіх канчатковых мэтаў. Для гэтага неабходная мабілізацыя, якую Financial Times чакае да канца 2024 года і якая можа абярнуцца дадатковымі турбуленцыямі, якіх расійскія ўлады, паводле інфармацыі Reuters, хацелі б хутчэй пазбегнуць.

Удалы момант для мабілізацыі расійскія ўлады ўжо выпусцілі: гэта доўгія месяцы, калі ва Украіну не паступала амерыканская вайсковая дапамога. Але тады ў Пуціна на парадку дня былі «выбары» і бударажыць насельніцтва мабілізацыяй было не з рукі.

Калі Крэмль і пойдзе ў выніку на мабілізацыю, то дзейнічаць будзе напэўна вельмі асцярожна. І ў гэтым выпадку адным з рэсурсаў, які падпадзе пад «мабілізацыю», цалкам могуць стаць Узброеныя сілы Беларусі», — мяркуе палітычны аналітык.

Пяскоў заявіў, што ў Расіі «няма патрэбы ў мабілізацыі»

Расія можа планаваць маштабны наступ у чатырох абласцях

Грэцыя і Польшча заклікалі стварыць «Жалезны купал» над Еўропай

Nashaniva.com