Верталёт Пашыняна здзейсніў вымушаную пасадку на гарадскім стадыёне

Пашынян: «Дарагія мае, са мной усё добра».

25.05.2024 / 10:30

Фота: news.am

Верталёт прэм'ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна экстранна здзейсніў вымушаную пасадку на стадыёне горада Ванадзор за 132 км на поўнач ад Ерэвана, пішуць урадавыя тэлеграм-каналы.

Пашынян накіроўваўся ў горад Ташыр на мяжы з Грузіяй за 152 км на поўнач ад Ерэвана. Па іншых дадзеных, прэм'ер Арменіі накіроўваўся ў населены пункт Баганіс на мяжы з Азербайджанам, дзе нядаўна была дэлімітаваная армяна-азербайджанская мяжа.

«Дарагія мае, усё ў парадку. З-за дрэнных умоў надвор'я наш верталёт здзейсніў незапланаваную пасадку ў Ванадзоры. Цяпер мы працягваем шлях на аўтамабілі. Жадаю ўсім добрага дня», — паведаміў Пашынян.

Нікол Пашынян сказаў, што нейкія дзве краіны АДКБ дапамагалі ў карабахскім канфлікце Азербайджану

Пашынян не застаўся на Парад Перамогі ў Маскве і ноччу пасля сустрэчы з Пуціным паляцеў дадому

Пашынян прыгразіў заблакаваць у Арменіі расійскія тэлеканалы

Пашынян заклікаў адмовіцца ад «гістарычнай Арменіі» на карысць рэальнай Арменіі

Nashaniva.com