У першыя хвіліны выбараў у КР сайт з галасаваннем зазнаў атаку — «прагаласавалі» больш за 17 мільёнаў чалавек
DDoS-атака праводзілася з многіх кропак па ўсім свеце.
25.05.2024 / 00:54
У першыя хвіліны выбараў у Каардынацыйную раду, якія стартавалі а 0.00 25 мая, сайт для галасавання зазнаў маштабную атаку.
Па словах старшыні выбаркама Алены Прыходзькі, атака праводзілася з розных геаграфічных пунктаў.
«Можна сказаць, што першыя дэмакратычныя выбары ў Беларусі пачаліся з каласальнай яўкі. Якая ўжо цяпер перавышае колькасць насельніцтва Беларусі больш чым у два разы», — распавяла Прыходзька.
Яна паабяцала трымаць выбаршчыкаў у курсе сітуацыі.
Прагаласаваць на выбарах у Каардынацыйную раду могуць уладальнікі беларускіх пашпартоў. Аддаць свой голас за адзін са спісаў можна на сайце, а таксама праз спецыяльны дадатак. Гайд можна знайсці на сайце КР.
Выбары працягнуцца да 27 траўня ўключна.
Раней лукашэнкаўцы распачалі крымінальныя справы па цяжкіх артыкулах супраць усіх да аднаго кандыдатаў у Каардынацыйную раду.
Палітыка справа можа і брудная, але месца маральным нормам ёсць і ў ёй. Развагі да кейса Азарава
Блок Азарава знялі з выбараў у Каардынацыйную раду
Азараў адмовіўся здымацца з выбарчай гонкі ў Каардынацыйную раду
Азарава прымушаюць зняцца з выбараў у Каардынацыйную раду