«Луч» прадставіў калекцыю гадзіннікаў з карцінамі аўстрыйскага мастака

Партыя гадзіннікаў будзе лімітаванай.

24.05.2024 / 21:39

Фота: «Луч»

Мінскі завод «Луч» прадставіў калекцыю гадзіннікаў, прысвечанай творчасці аўстрыйскага мастака Густава Клімта (1862-1918).

На цыферблатах гадзіннікаў гэтай калекцыі намаляваныя найбольш вядомыя карціны аўтара.

«Кожная мадэль гадзінніка ўвасабляе непаўторны стыль і глыбіню творчасці Клімта. Рэпрадукцыі яго шэдэўраў, такіх як «Пацалунак», «Юдзіф», «Дама з веерам» і «Панны», сталі асновай для дызайну цыферблатаў», — распавядае «Луч».

Фота: «Луч»

Тыраж калекцыі будзе лімітаваным. Гадзіннік ужо можна перадзамовіць. Кошт любой мадэлі — 399 рублёў.

Выйшла калекцыя гадзіннікаў пра міфы і легенды Беларусі

«Луч» выпусціў лімітаваную серыю гадзіннікаў да Дня роднай мовы

На аўкцыён выставілі гадзіннік «Луч» з выявай Белага дома і прысвячэннем Білу Клінтану

Завод «Луч» выпусціў серыю гадзіннікаў, прысвечаную Міхалу Клеафасу Агінскаму

Nashaniva.com