УСУ спынілі расейцаў на Харкаўскім кірунку і пераходзяць да контрнаступлення — Генштаб

У Генеральным штабе УСУ заявілі, што сілы абароны Украіны спынілі расійскія войскі на Харкаўскім кірунку і праводзяць контрнаступныя дзеянні, піша «Украінская праўда».

24.05.2024 / 16:30

Фота ілюстрацыйнае

«Сітуацыя складаная. Сілы абароны працягваюць абараняцца на ўсходзе і поўдні нашай дзяржавы, наносяць агнявое паражэнне суперніку. Асноўныя дзеянні адбываюцца на Харкаўшчыне, Данеччыне. Што тычыцца Харкаўскага кірунку — праціўнік вядзе наступальныя аперацыі з мэтай стварэння буфернай зоны.

Цяпер вораг спынены, сітуацыя кантраляваная, праводзяцца контрнаступальныя дзеянні», — заявіў прадстаўнік галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба УСУ палкоўнік Ігар Прахарэнка на брыфінгу ў медыяцэнтры «Украіна-Укрінфарм» .

У Генштабе таксама адзначылі, што акупанты праводзяць наступальныя дзеянні і на ўсходзе Харкаўшчыны, плануюць з усходу абысці горад Купянск, але поспеху не маюць. Жорсткія баявыя дзеянні працягваюцца практычна ўздоўж усёй лініі фронту.

Генштаб запэўнівае, што УСУ наносяць расейцам цяжкія страты, актыўна працуе ўкраінская артылерыя, беспілотныя сістэмы, задзейнічаецца авіяцыя.

Расійскі ўдар знішчыў друкарню ў Харкаве, дзе публікаваліся кнігі Алексіевіч

Расіяне прасунуліся каля Часава Яра

Уначы Расія нанесла ўдар па энергасістэме Сумской вобласці

Пяць чалавек загінулі пры абстрэле з РСЗА ў Купянскім раёне Харкаўскай вобласці

Nashaniva.com