Ярмошына на пенсіі пайшла ў навуку

Былая старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі прымае ўдзел у навуковай канферэнцыі ў БДУ.

24.05.2024 / 14:41

Скрыншот СТБ

Сёння і заўтра на юрыдычным факультэце БДУ праходзіць навукова-практычная канферэнцыя «Сучасная дзяржаўнасць і права: тэарэтычныя і практычныя праблемы фарміравання і паспяховага функцыянавання».

Мерапрыемства прысвечана 80-годдзю з дня нараджэння заслужанага юрыста Беларусі Аляксандра Абрамовіча, які ў 1992-1996 гадах быў старшынёй Цэнтральнай выбарчай камісіі.

На канферэнцыі прысутнічае і Бажэна Ярэміч, якая ў свае 24 гады з'яўляецца членам Канстытуцыйнай камісіі і навукова-экспертнай рады пры Цэнтрвыбаркаме і адначасова — дэпутатам Мінгарсавета і аспіранткай БДУ. Дзяўчына пахвалілася ўдзелам у навуковым мерапрыемстве ў сваім інстаграме.

Праграма канферэнцыі. Фота: сторыс Бажэны Ярэміч.

Як вынікае з праграмы канферэнцыі, сярод яе ўдзельнікаў — былая старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. Тэма яе выступлення — «Станаўленне і развіццё сістэмы выбарчых камісій у Рэспубліцы Беларусь».

«20 дзён адрываліся на пляжы». Лідзія Ярмошына расказала пра паездку ў 1990-я беларускай дэлегацыі ў Маямі

Ярмошына: Катэдж у Драздах вельмі дорага абыходзіцца, гэта дарагая цацка

«Я сышла, як сыходзяць мужыкі». Правілы жыцця Лідзіі Ярмошынай

Гісторыя ўзлёту бабруйскай юрысткі Лідзіі Ярмошынай. Падрабязнасці жыцця старшыні ЦВК

Nashaniva.com