Колькасць палітвязняў паводле падлікаў «Вясны» зноў пераваліла за 1400 чалавек
У Беларусі 11 новых палітвязняў.
23.05.2024 / 13:08
Калонія ў Бабруйску
Гэта Юрый Ваўчкевіч, Дзяніc Нікіта, Сяргей Шэх, Сяргей Мельнікаў, Юрый Томашаў, Павел Макаранка, Канстанцін Біч, Сяргей Кунашэнка, Дзмітрый Першын, Лілія Касценіч, Аляксандр Камлёнак.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі.
Такім чынам агульная колькасць палітвязняў, паводле падлікаў «Вясны», па стане на 23 мая складае 1402 чалавекі.
Праект Dissidentby ацэньвае колькасць палітвязняў, па стане на 23 мая, у 1556 чалавек.