Швецыя спрасціла працэдуры легалізацыі і змяніла ацэнку Беларусі

Святлана Ціханоўская здзейсніла візіт у Швецыю, адной з падзеяў Стала сустрэча беларускай дэмакратычнай лідаркі з міністрам замежных справаў Тобіясам Більстромам.

23.05.2024 / 11:59

У сустрэчы таксама ўдзельнічала спецпасланніца Швецыі па працы з дэмакратычнымі сіламі і былая амбасадарка ў Беларусі Крысціна Ёханесан, паведамляе прэс-служба Святланы Ціханоўскай.

Ціханоўская падзякавала міністру за запуск працэдураў па спрашчэнні працэдуры легалізацыі для беларусаў і беларусак: цяпер можна атрымаць шведскія дакументы з пратэрмінаваным пашпартам.

Таксама Швецыя змяніла ацэнку Беларусі — наша краіна больш не лічыцца бяспечнай. Раней гэта служыла прычынай для адмоваў беларусам і беларускам у легалізацыі.

Акрамя таго, палітыкі абмеркавалі супольныя мерапрыемствы падчас генасамблеі ААН і міністэрскай сустрэчы Паўночна-Балтыйскай васьмёркі.

Святлана Ціханоўская заклікала міністра прапанаваць іншым краінам далучыцца да Міжнароднага гуманітарнага фонду ў падтрымку палітвязняў, які быў створаны ў Нарвегіі.

Асобна на сустрэчы ўздымалася пытанне падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці: павелічэнне стыпендыяў, падтрымка для медыя і культурніцкіх ініцыятываў, праграмы для моладзі і арганізацыя курсаў па дзяржаўным кіраванні і дыпламатыі для прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў.

Швецыя выдасць 430 тысяч еўра на гуманітарны фонд падтрымкі палітвязняў Беларусі

Гісторык знайшоў у Швецыі паштоўку, якую падпісаў больш за сто гадоў таму беларус на эсперанта

Швецыя анансавала эмбарга на пастаўкі расійскага звадкаванага прыроднага газу і санкцыі супраць нафтавых танкераў

Nashaniva.com