Жыхару Калінкавічаў за захоўванне дома гранаты і дзвюх пнеўматычных вінтовак пагражае да 12 гадоў турмы

Падчас рэйдаў супрацоўнікі міліцыі зрабілі агляд кватэры і дачнага ўчастка жыхара Калінкавічаў і канфіскавалі вялікі арсенал незарэгістраванай зброі і боепрыпасаў, паведамляе абласная міліцыя.

23.05.2024 / 09:48

Канфіскаваныя газавы пісталет, дзве пнеўматычныя вінтоўкі, дзве гладкарульныя паляўнічыя стрэльбы і боепрыпасы да іх, дзве металічныя банкі з порахам і ручная супрацьпяхотная абарончая граната Ф-1.

Месцічу пагражае да 12 гадоў калоніі.

Nashaniva.com