У Беларусі ў разы скарацілася плошча балот і лугоў, затое шырацца лясы
Калі 30 гадоў таму балоты пакрывалі 14,2% тэрыторыі Беларусі, то цяпер толькі 4,2%. Такую інфармацыю паведаміў Дзмітрый Грумо, дырэктар Інстытута эксперыментальнай батанікі Акадэміі навук на прэс-канферэнцыі. Паводле яго слоў, скарачэнне балот стала вынікам меліярацыі, піша Thinktanks.by
22.05.2024 / 22:59
Адначасова ў Беларусі рэалізуюцца праекты па аднаўленні тэрыторыі балот. З 2006 года рэалізаваныя 40 такіх праектаў і адноўленая тэрыторыя плошчай у 70 тыс. гектараў. Вопытам аднаўлення парушаных балотных экасістэм беларускія навукоўцы дзеляцца з міжнароднай грамадскасцю.
Усяго ў Беларусі 56% тэрыторыі занятыя натуральнымі прыроднымі экасістэмамі. Самай праблемнай катэгорыяй Дзмітрый Грумо назваў лугі, асабліва пойменныя. Са змяненнем гідралагічнага пласта асяроддзя лугі паступова зарастаюць і змяняюцца лясной зонай. Якімі тэмпамі змяншаецца плошча лугоў, на прэс-канферэнцыі не ўдакладнілі.
Затое ў краіне расце тэрыторыя, пакрытая лясамі — за апошнія 30 гадоў яна павялічылася на 14%. Цяпер лясы займаюць каля 41% плошчы Беларусі. Па запасе ствалавой драўніны на кожнага грамадзяніна краіны мы ў 2,3 разы перавышаем сярэдні сусветны ўзровень.
Кіраўнік Інстытута эксперыментальнай батанікі прапанаваў пры ахове відавой разнастайнасці арыентавацца на экасістэмны падыход — захаванне ў першую чаргу месцаў пражывання відаў.
Чаму ў беларускіх лясах стала так шмат кляшчоў? Асноўныя прычыны дзве
Адпачынак на прыродзе. Топ-5 маляўнічых месцаў у Беларусі, дзе варта пабываць гэтай вясной
У Беларусі ёсць дзве ракі, па плыні якіх можна даплысці ў Санкт-Пецярбург і Эстонію. Што за яны?
Беларускае балота Ельня аказалася куды старэйшым, чым лічылася