Згадка пра рэпрэсіі знікла з мемарыяла ў парку Чалюскінцаў
22.05.2024 / 15:14
Фота: Motolkohelp
З мемарыяла ў мінскім парку Чалюскінцаў знікла шыльда са згадваннем пра сталінскія рэпрэсіі. Шыльда знікла каля месяца таму, піша тэлеграм-канал Motolkohelp.
Шыльда з тэкстам «У гэтым лесе ў 20-30-я гады знішчалі нявінных людзей» ужо знікала з мемарыяльнага знаку ў жніўні 2023 года. Але Мемарыял абнавілі і шыльду вярнулі.
Памятны знак у парку быў усталяваны ў 1990 годзе на месцы, дзе АДПУ расстрэльвала зняволеных мінскай турмы НКУС у 1920—1930 гадах.