«Мотавела» падгледзеў у Кітая і паказаў новую распрацоўку — электрамотаровар. Што гэта такое?
На заводзе сцвярджаюць, што спраектавалі яго самастойна.
22.05.2024 / 14:10
Скрыншот відэа БелТА
Мінскі «Мотавелазавод» паказаў сваю новую распрацоўку — электрамотаровар.
Гэтая мадэль прадстаўляе сабой ровар з электрычным маторам і коламі ад матацыкла, паведамляе БелТА.
Ідэю канструктары падгледзелі ў Кітаі, але распрацавалі мадэль самастойна, сцвярджае дырэктар завода Сяргей Манько.
«Мы цалкам спраектавалі гэты ровар, зрабілі сваю раму. Зараз праходзім сертыфікацыйныя выпрабаванні. Калі ўсё будзе добра, у наступным годзе ён паступіць у продаж», — адзначыў Манько.
Мадэль будзе абсталявана здымнай батарэяй, якую можна будзе зараджаць ад сеткі. На адным поўным зарадзе можна будзе праехаць да 40 кіламетраў.
Правы для кіравання такім транспартам не патрэбныя. Яго максімальная хуткасць складзе 25 кіламетраў за гадзіну.