Школьнікі вырашылі пакідаць смецце ў Вечны агонь на плошчы Перамогі — цяпер ім пагражае тэрмін
Два 15-гадовыя школьнікі ў маі каталіся на самакатах у цэнтры горада. Яны дабраліся да плошчы Перамогі, дзе вырашылі адпачыць. Падлеткі агледзелі манумент, а затым звярнулі ўвагу на Вечны агонь. Хлопчыкаў зацікавіла, якім чынам ён увесь час гарыць і не гасне, паведамляе Следчы камітэт.
22.05.2024 / 16:34
Скрыншот відэа: СК
Школьнікі вырашылі пакідаць у агонь смецце — паперкі, жуйкі і іншыя прадметы, якія былі ў кішэнях. Правёўшы эксперымент, падлеткі з'ехалі.
Неўзабаве, аднак, іх затрымала міліцыя. Следчым школьнікі расказалі, што не збіраліся хуліганіць, іх дзеянні былі выкліканыя звычайнай цікаўнасцю. Аднак такое тлумачэнне не выратавала іх ад крымінальнай справы.
Па артыкуле аб злосным хуліганстве, здзейсненым групай асоб, ім пагражае ад арышту да пазбаўлення волі на тэрмін да шасці гадоў.
Замежнікам вынеслі прысуд за сэкс на сметніку ў цэнтры Мінска
Пенсіянер з Дуброўна папрасіў у падлеткаў закурыць. Тыя падзяліліся цыгарэтай, але пасля збілі яго.
У Крычаве вызвалены рэцыдывіст спецыяльна здзейсніў злачынства, каб вярнуцца назад у турму