На Камароўцы з'явілася першая маладая беларуская бульбачка ФОТАФАКТ
Цана пытання?
22.05.2024 / 11:12
komarovka.by
Маладая беларуская бульба з'явілася на Камароўскім рынку ў Мінску, паведамілі ў афіцыйным акаўнце рынку ў сацсетках.
Цана на першую беларускую маладую бульбу са Слуцкага раёна пачынаецца ад 5 рублёў за кілаграм.
Буйная бульба каштуе ў межах 6—7 рублёў за кілаграм.
Таксама на Камароўцы ў продажы можна знайсці маладую бульбу з Расіі і Казахстана.
На Камароўцы з'явіліся беларускія клубніцы, агуркі і маладая бульба. Што па колькі?
Клубніцы ўжо можна знайсці па 10 рублёў за кіло
Беларусам прапанавалі ягады з Зімбабвэ па 80 рублёў за кілаграм