Адзін кіроўца ўбачыў хлопца на самакаце, а другі — не. Што было далей

Паглядзіце на тое, як тармазіў хлопец на электрасамакаце, ледзь не трапіўшы пры гэтым пад машыну.

22.05.2024 / 09:59

Пешаходны пераход як бы рэгуляваны, але святлафор не працуе — так што нерэгуляваны. Кіроўцы абавязаныя саступіць дарогу: адзін так і зрабіў, другі праляцеў на значнай хуткасці. Цуд, што ўсё гэта скончылася без наступстваў, піша Onliner.by.

Відэа знятае на скрыжаванні вуліц Бялградскай і Тэслы ў Мінску.

— Я спыніўся прапусціць хлопца на электрасамакаце, — пацвердзіў аўтар відэа.

Чаму на такой хуткасці праехаў пераход іншы кіроўца — пытанне. Магчыма, ён і зусім не бачыў, што хтосьці выязджае на пераход. Быць было бядзе, але добра зрэагаваў чалавек на самакаце. Сітуацыя была няпростай: прайшоў дождж, і дарога была вельмі мокрай. У выніку нават пры невялікай хуткасці запаволіцца самакатчыку было складана. Але паспеў, спыніўся, калі перад носам пранеслася машына. Кіроўца як ехаў, так і паехаў далей.

«Раварыстаў ці людзей на самакатах збіваюць тыя кіроўцы, якія першапачаткова не думаюць пра тое, што яны павінны гэта кантраляваць. Чалавек, які ведае, куды яму глядзець, не саб'е нікога», — кажа эксперт Юрый Красноў.

У Мінску ўзмацнілі кантроль за веласіпедыстамі і самакатчыкамі

У Мінску дзяўчына на самакаце трапіла пад маршрутку

Пракаціцца на адным самакаце ўдваіх больш не атрымаецца — папулярны ў Беларусі шэрынг запусціў сістэму Антытандэм

На праспекце Пераможцаў у Мінску легкавік збіў дзвюх дзяўчынак-падлеткаў на самакаце

Nashaniva.com