ГУБАЗіК мог «зашыць» вірус у «базы звестак падпісантаў назалежных медыя». Вось як абараніцца

Адкрываць файлы, якія апублікавалі сілавікі, на вашым камп'ютары можа быць небяспечна.

21.05.2024 / 23:21

Калаж: Volodymyr Herasymchuk / vecteezy.com

Мы праверылі базы звестак, апублікаваныя ГУБАЗіК, з дапамогай сервіса Virustotal, які правярае файлы на наяўнасць вірусаў праз 64 розныя антывірусныя сэрвісы. Выявілася, што адзін з іх лічыць, што ў файлах зашыты «траян» — то-бок, праграма, якая пры адкрыцці файла атрымлівае доступ да вашых звестак.

Вынік праверкі файлаў з канала з «базай падпісантаў незалежных медыя»

Мы настойліва раім не адкрываць іх на ўласных камп'ютарах, як і іншыя файлы з ненадзейных крыніц. Калі вы вельмі хочаце паглядзець спіс, то вы можаце сканвертаваць яго ў Google Disk. Для гэтага спачатку перайдзіце ў гугл-дыск.

Гугл-дыск з камп'ютарнай версіі сервіса, левы верхні куток

Пасля націсніце «Стварыць -> Загрузіць файл». Абярыце файл, які вы хочаце загрузіць.

Абіранне пункта «Загрузіць файлы» ў гугл-дыску

Пасля гэтага знайдзіце яго на дыску і націсніце на файл (з камп'ютара — двайным націсканнем мышы).

Загружаны файл у гугл-дыску

Файл адкрыецца ва ўнутраных сервісах Google. Пры гэтым спецслужбы Беларусі не здолеюць загрузіць вірус на ваш камп'ютар.

Файл табліцы, адкрыты ва ўнутраным сервісе гугл

Сілавікі выклалі «базы падпісантаў незалежных медыя». Разабраліся, што гэта і як абараніць сябе

Telegram і не толькі — як правільна пачысціць месенджары, каб не трапіць пад рэпрэсіі. Падрабязны гайд

Як правільна чысціць свой акаўнт у Instagram, каб засцерагчы сябе. Падрабязны гайд

Nashaniva.com