У Расіі пачалі вучэнні па адпрацоўцы прымянення ядзернай зброі
У Расіі пачаліся вучэнні па адпрацоўцы пытанняў падрыхтоўкі і прымянення нестратэгічнай ядзернай зброі, паведамілі ў Мінабароны РФ.
21.05.2024 / 17:48
Ракетны комплекс «Іскандэр». Здымак ілюстрацыйны. Фота: Wikimedia Commons
У рамках першага этапу ядзерных вучэнняў, якія праводзяцца ў Паўднёвай вайсковай акрузе, як заяўляецца, адпрацоўваюцца задачы атрымання боепрыпасаў для «Іскандэраў» і ўтойлівага вылучэння ў прызначаны раён.
Вайскова-касмічныя сілы Расіі на гэтых вучэннях маюць забяспечыць «Кінжалы» спецбоегалоўкамі і высунуцца ў раён патрулявання.
Апублікаваныя новыя здымкі меркаванай базы ядзернай зброі пад Асіповічамі. Што на іх?
Пуцін: Беларусь далучыцца да Расіі на другім этапе ядзерных вучэнняў
Пачалася раптоўная праверка гатоўнасці сіл і сродкаў носьбітаў тактычнай ядзернай зброі