МТБанк паступова закрывае свой папулярны прадукт — X-картку

МТБанк паведаміў кліентам аб паступовым згортванні праекта Х-картка. Гэты прадукт існаваў з 2017 года.

21.05.2024 / 16:52

Ідэя Х-карткі была незвычайнай — карыстаючыся адной бясплатнай фізічнай карткай, кліент мог праз мабільны дадатак «прывязваць» да яе любую іншую са сваіх картак МТБанка.

Цяпер жа паведамляецца, што 31 мая 2024 мабільны дадатак «ІКС Карта» будзе выдалены з App Store і Google Play, адпаведна, знікне магчымасць устаноўкі праграмы на смартфоны.

30 жніўня 2024 будзе спынены перавыпуск Х-картак. А з 2 снежня 2024 мабільны дадатак цалкам спыніць сваю працу. Пасля гэтай даты Х-картка будзе працаваць як звычайная дэбетавая картка без дадатковых магчымасцяў.

Nashaniva.com