«Беларусьфільм» хоча зняць сваё «Слова пацана»
«Беларусьфільм» плануе зняць серыял на тэму 1990-х гадоў. Такой ідэяй з Саюзам пісьменнікаў у афіцыйным лісце падзяліўся намеснік дырэктара кінастудыі Павел Скалабан. Заяўкі, сінопсісы і сцэнары серыяла прымаюцца да канца траўня, паведамляе «Свяшчэнны Белавуд».
21.05.2024 / 18:55
Кадр з серыяла «Слова пацана»
У беларускім ігравым кіно перыяд 1990-х практычна ніяк не асэнсаваны. Фактычна адзіны фільм, зняты пра гэтую эпоху, — драма «Крышталь» Дар'і Жук. У Беларусі карціну паказвалі з цэнзурнымі праўкамі.
Летась расійскі пракат узарваў серыял «Слова пацана», які расказваў пра моладзевыя групоўкі ў Казані ў канцы 1980-х гадоў.
Мінкульт скардзіцца: ніхто не хоча здымаць фільмы пра 2020 год і «гераізм сілавікоў»
Мінкульт хоча зняць фільм пра «гераізм сілавікоў у 2020 годзе»
Паглядзелі фільм «На іншым беразе». Расказваем сюжэт і тое, што пабачылі ў кінатэатры