Начальніку кацельні ў Віцебску далі адны суткі за «экстрэмісцкую» падпіску

Уладзімір Сітковіч быў падпісаны ў тыктоку на акаўнт праекта «Краіна для жыцця».

21.05.2024 / 12:07

Начальнік кацельні Віцебскага маслаэкстракцыйнага завода Уладзімір Сітковіч атрымаў адны суткі арышту за падпіску на «экстрэмісцкі» рэсурс, пастанову суда ў банку судовых рашэнняў знайшоў тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю».

Сітковіч быў падпісаны ў тыктоку на акаўнт праекта «Краіна для жыцця».

Падчас судовага пасяджэння ён прызнаў віну, выказаўшы здагадку, што мог, праглядаючы навінавую стужку, выпадкова падпісацца на акаўнт.

Тэрмін адміністрацыйнага затрымання суд залічыў Сітковічу ў тэрмін арышту.

Паліна Шарэнда-Панасюк не выйшла на свабоду. Яна знайшлася ў Гомельскім СІЗА

Асуджаная на два гады калоніі супрацоўніца EPAM Кацярына Глінская пасля вызвалення пакінула Беларусь

Памятаеце хлопца з «Беларуснафты», які адсядзеў 3 гады за абарону пратэстоўца? Знайшоўся той, каго ён ратаваў ад сілавікоў

Nashaniva.com