Спіс Латушкі набярэ на выбарах у Каардынацыйную раду амаль 50% галасоў — апытанне

Ініцыятыва «Народнае апытанне» прапанавала беларусам унутры краіны і беларусам замежжа паўдзельнічаць у сацыялагічным даследаванні наконт выбараў у Каардынацыйную раду.

21.05.2024 / 10:55

Павел Латушка

У ім прынялі ўдзел 1201 чалавек. З іх 8,4% не плануюць прымаць удзел у выбарах, 1,2% прагаласавалі б «супраць усіх», а яшчэ 22,9% абралі варыянт «цяжка адказаць / яшчэ не ведаю».

Калі ж падлічыць галасы тых рэспандэнтаў, хто дакладна вызначыўся з пазіцыяй, то вынікі выбараў будуць наступныя:

  1. Спіс Каманда Латушкі і Рух «За свабоду» (Павел Латушка) — 46%
  2. Спіс Блок Пракоп’ева — Ягорава (Вадзім Пракоп’еў) — 14%
  3. Спіс «Наша справа» (Роза Турарбекава) — 9%
  4. Спіс «Еўрапейскі выбар» (Аляксандр Дабравольскі) — 7%
  5. Спіс «Моладзевы наступ» (Лізавета Пракопчык) — 6%
  6. Спіс «Незалежныя беларусы» (Максім Шабуцкі) — 5%

У астатніх выбарчых спісаў набіраецца менш за 5% галасоў.

Nashaniva.com