Прызналі палітвязнямі яшчэ 10 чалавек
20 мая праваабаронцы прызналі палітвязнямі 10 чалавек. Агульная колькасць людзей, якія на сёння з'яўляюцца палітвязнямі, складае 1374 чалавекі.
20.05.2024 / 17:35
У спіс палітзняволеных былі дададзеныя наступныя прозвішчы: Мікіта Вайцюк, Галіна Лагацкая, Валерый Саковіч, Кацярына Мадзянкова, Ягор Зенчанка, Мікіта Яхімовіч, Наталля Салук, Дзмітрый Лапец, Аляксей Зачапіла, Сяргей Кулеша.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі, можна даведацца тут.
Спіс усіх палітвязняў Беларусі — тут.
Усяго на дадзены момант палітвязнямі, паводле ацэнак праваабаронцаў, прызнаныя 1374 чалавекі. Апошнім часам агульная іх колькасць істотна не расце і нават часам змяншаецца. Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі меншаюць, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.
Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. Пра вельмі многіх праваабаронцам проста нічога не вядома.
Латушка расказаў, як спрабавалі вызваліць палітвязняў у абмен на допуск Беларусі да Алімпіяды
Выйшаў на волю палітвязень Ігар Галушка
Пенсіянера Васіля Дземідовіча будуць судзіць ужо восьмы раз
Праз чатыры гады ў Пінску выявілі і асудзілі яшчэ аднаго ўдзельніка пратэстаў