У Брэсце грамадзяніна Украіны асудзілі на 6 гадоў калоніі за «агентурную дзейнасць»

На мінулым тыдні Брэсцкі абласны суд вынес вырак 25-гадоваму Арцёму Макавею. Малады чалавек, які з 2009 года жыў у Беларусі, атрымаў 6 год пазбаўлення волі.

20.05.2024 / 15:58

У чым менавіта яго абвінавачвалі — невядома (суд праходзіў у закрытым рэжыме). Вядомы толькі артыкул, па якім судзілі Макавея: арт.358-1 КК РБ «Агентурная дзейнасць». Справу разглядаў суддзя Мікалай Сянько, піша «Брэсцкая вясна».

Макавея затрымалі ў студзені 2023 года ў яго дома ў Кобрыне. Затрыманне праводзілі супрацоўнікі КДБ.

Спачатку Макавей сядзеў 2 месяцы ў ІЧУ Брэста, але ніякіх допытаў не праходзіла, і хлопец не разумеў за што ўвогуле затрыманы. Праз 1 год і 3 месяцы пасля затрымання справа дайшла да суда. Увесь гэты час мужчына знаходзіўся пад вартай.

Да затрымання Макавей працаваў дыджэем у Брэсце, Кобрыне, Мінску.

Аператару АНТ пагражае да 12 гадоў за палітыку. Прычынай маглі стаць каментары ў тэлеграме, якія ён даўно выдаліў

Асуджаная на два гады калоніі супрацоўніца EPAM Кацярына Глінская пасля вызвалення пакінула Беларусь

Івану Краўцову прысудзілі 11 гадоў зняволення завочна

Nashaniva.com