Выздараўленне прэм'ера Славакіі зойме некалькі тыдняў

Роберта Фіца, на якога быў здзейснены замах, пакуль не пераводзяць у бальніцу Браціславы.

19.05.2024 / 19:54

Паліцыянт каля бальніцы ў горадзе Баньска-Быстрыца, у якой аперыравалі Роберта Фіца. Фота: AP Photo/Denes Erdos

«Яго стан застаецца вельмі цяжкім, і яму патрабуецца доўгі час і спакой для аднаўлення. Мы верым, што ўсё пойдзе ў правільным кірунку», — заявіў журналістам намеснік дырэктара лякарні Рузвельта ў горадзе Баньска-Быстрыца Мілан Урбані, паведамляе Aktuality.

Міністр абароны Роберт Каліняк пацвердзіў, што найбліжэйшым часам не плануецца перавод прэм'ер-міністра ў Браціславу, і ён застаецца пад наглядам лекараў у лякарні Рузвельта.

Па словах міністра абароны, аднаўленне Фіца зойме мінімум некалькі тыдняў. 

Надаем, 15 мая на Фіца здзейснілі замах. Нападнік — ім аказаўся пісьменнік Юрай Цінтула — некалькі разоў стрэліў у прэм'ера. 

Прэм'еру Славакіі пасля замаху зрабілі паспяховую аперацыю

Стала вядома, хто страляў у славацкага прэм'ера Фіца

Nashaniva.com