Навукоўцы раскрылі адну з галоўных таямніц егіпецкіх пірамід

Усіх здзіўляла, навошта піраміды пабудавалі пасярод пустыні.

19.05.2024 / 13:16

Фота: AP

Навукоўцы высветлілі, што вялікія піраміды ў Егіпце будаваліся не пасярод пустыні, а ў цяпер высахлага рукава Ніла.

Эксперты даследавалі спадарожнікавыя здымкі і керны ападкавых парод і прыйшлі да высновы, што побач з пірамідамі была рака. Гаворка ідзе пра 64-кіламетровы рукаў Ніла, піша The Insider.

Пытанне, чаму піраміды размяшчаюцца пасярод пустыні, даўно хвалявала археолагаў і гісторыкаў. Некаторыя навукоўцы знаходзілі асобныя доказы таго, што ў гэтым месцы 4700 гадоў таму цякла рака. Аднак даследаванні былі фрагментарнымі, яны часцяком абмяжоўваліся толькі зборам узораў глеб.

Цяпер, дзякуючы комплекснаму даследаванню групы пад кіраўніцтвам прафесара Універсітэта Паўночнай Караліны ў Уілмінгтане Эманай Ганім, удалося скласці карту высахлага рукава Ніла.

Навукоўцы назвалі яго Ахраматам, што ў перакладзе з арабскай пазначае «піраміды». Рэчышча рукава было схавана пад сельскагаспадарчымі ўгоддзямі.

Водны шлях складаў каля 500 метраў у шырыню і 25 метраў у глыбіню, што супастаўна з сучасным Нілам. Яго выкарыстоўвалі для будаўніцтва пірамід — па рукаве сплаўлялі будматэрыялы.

Даследаванне таксама паказала, што многія піраміды ў гэтай вобласці былі абсталяваны цырыманіяльнымі пад'ездамі, якія праходзяць перпендыкулярна рукаву Ахрамата і заканчваюцца проста на яго беразе.

Чаму Ахрамат высах, пакуль невядома. Даследчыкі мяркуюць, што пад сельскагаспадарчымі ўгоддзямі і пяском могуць хаваць пакуль невядомыя палацавыя комплексы і храмы.

Nashaniva.com