У Signal з’явілася беларуская мова

Распрацоўшчыкі месенджара Signal у апошнім абнаўленні дадалі падтрымку беларускай мовы. 

19.05.2024 / 10:50

Motolkohelp

Раней Signal не падтрымліваў беларускую мову, і карыстальнікі нават стваралі асобную галіну па гэтым пытанні на Reddit.

Прэзідэнт кампаніі Signal Foundation Мэрэд Уітакер і Святлана Ціханоўская на палях Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы ў лютым 2024 года. Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Больш за тое, у лютым, падчас Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, Святлана Ціханоўская сустракалася з Мерэдыт Уітакер, прэзідэнткай фонду Signal, і на той сустрэчы, сярод іншага, бакі абмяркоўвалі і беларускамоўную лакалізацыю месенджара, зазначае Motolkohelp.

Nashaniva.com