Выйшаў на волю палітвязень Ігар Галушка
Пра вызваленне вядомага гомельскага арганізатара турыстычных паходаў і сплаваў Ігара Галушкі паведаміў «Флагшток».
18.05.2024 / 21:06
Ігара Галушку асудзілі на 2,5 гады зняволення па двух палітычных артыкулах — распальванне варажнечы і абраза Лукашэнкі.
Прычынай яго затрымання сталі допісы ў сацыяльных сетках у падтрымку Украіны пасля пачатку расійскага ўварвання.
Паводле базы даных праваабарончага цэнтра «Вясна», падчас зняволення імя Ігара Галушкі было занесена ў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» і спіс грамадзян, «якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Выйшаў на волю Валянцін Музыкін
Выйшаў на волю палітвязень Міхаіл Заранкоў
Дзмітрыеў запісаў першы сторыз пасля вызвалення з турмы — беларускамоўны верш