Албанія адмяніла бязвіз для беларускіх чыноўнікаў і дыпламатаў

Урад Албаніі рашэннем ад 15 мая адмяніў бязвізавы ўезд у краіну па беларускіх дыпламатычных і службовых пашпартах.

18.05.2024 / 20:18

Рашэнне албанскага ўрада тычыцца частковага прыпынення дзеяння пагаднення паміж Мінскам і Тыранай аб узаемнай адмене візавага рэжыму. Пагадненне падпісалі ў снежні 2019 года.

«Частковае прыпыненне дзеяння пагаднення для дыпламатычных і службовых пашпартоў. Гэта рашэнне ўступае ў сілу неадкладна і публікуецца ў афіцыйным журнале», — гаворыцца ў тэксце дакумента.

Для расейцаў Албанія скасавала бязвізавы рэжым у красавіку 2023 года.

У якія краіны беларусы могуць адправіцца на адпачынак без візы? Спіс вялікі, але ёсць нюансы

«Мне паставілі адмову з дэпартацыяй і забаронай на ўезд на 5 гадоў». Беларусам сталі адмаўляць у падаўжэнні ДНЖ у Албаніі

«На шэзлонгу можна пакінуць сумку — ніхто не кране». Беларускі расказалі, чаму ім падабаецца адпачынак і жыццё ў Албаніі

Nashaniva.com