Футбольнага фаната з Пастаў аштрафавалі за разгалошванне персанальных звестак
Суддзя суда Пастаўскага раёна Наталля Максімовіч 25 красавіка за разгалошванне персанальных звестак былога функцыянера ад спорту аштрафавала на 200 рублёў мясцовага футбольнага фаната, ахоўніка крамы Юрыя Катовіча, даведалася «Віцебская вясна».
18.05.2024 / 18:03
У судзе гаварылася пра тры факты, калі Юры ў супольнасці «Bel.Football-Беларускі футбол» сацыяльнай сеткі «УКантакце» наўмысна размясціў для ўсеагульнага агляду фатаграфію, якая змяшчае персанальныя звесткі Дзмітрыя Іванянкова, чым нібыта незаконна распаўсюдзіў персанальныя звесткі апошняга без яго згоды.
Дзмітрый Іванянкоў раней працаваў прэс-аташэ футбольнага і хакейнага клубаў Віцебска.
На судовым пасяджэнні мужчына катэгарычна заявіў пра тое, што правапарушэнняў не здзяйсняў, а таму не вінаваты.
Аднак суддзя Максімовіч не пагадзілася з пазіцыяй Катовіча і на падставе ч. 3 арт. 23.7 КаАП прысудзіла яму штраф у памеры 200 рублёў.
У Іўі аштрафавалі пастара. Ён паказаў медыцынскую даведку, што не можа сядзець у ізалятары
Зноў аштрафавалі на буйную суму Ніну Багінскую