Польшча ўкладзе ва ўзмацненне абароны ўсходняй мяжы 2,5 млрд даляраў

Суму выдаткаў на рэалізацыю маштабнай праграмы «Шчыт Усход» назваў 18 мая прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск, выступаючы на ўрачыстасцях з нагоды 80-годдзя бітвы пад Монтэ-Касіна ў Кракаве.

18.05.2024 / 16:25

Сцяна на мяжы Польшчы з Беларуссю. Фота: AP Photo / Michal Dyjuk

«Мы прынялі рашэнне інвеставаць у нашу бяспеку, а перш за ўсё ў бяспечную ўсходнюю мяжу 10 млрд злотых. — Мы пачынаем вялікі праект будаўніцтва бяспечнай мяжы, уключаючы сістэму ўмацаванняў, такі рэльеф мясцовасці, экалагічныя рашэнні, якія зробяць гэтую мяжу непрыдатнай для патэнцыйнага ворага», — сказаў Дональд Туск.

Праграма ўзмацнення ўсходняй мяжы Польшчы атрымала назву Tarcza Wschód («Шчыт Усход». 10 мільярдаў польскіх злотых — гэта ў эквіваленце прыблізна 2,54 млрд даляраў ЗША.

Туск: Польшча пачала інтэнсіўную працу над фартыфікацыяй мяжы з Беларуссю

Польшча пачала ўзводзіць электронны бар'ер на рэках на мяжы з Беларуссю

«Зробіць загароду непрыступнай». Польшча выдаткуе $375 мільёнаў на ўмацаванне агароджы на мяжы з Беларуссю

Nashaniva.com